Пізьдзец згушчаўся

проза, беларуская мова, трасянка

(апцімісьцічэскі сцэнарны план для галівудскіх вараціл)

Валера і Ігарок жылі хоць і ў сталіцы, але духоўна бледна.  Бо дома ярка не дазвалялі, а ў школе – жостка запрэшчалі. І ўсё было б добра ў пацаноў, нарасьцілі б пузы і  вусы, знайшлі б хуёвую работу і чоткіх карэфанаў для распіція алкаголя ў пятнічна-панядзелкавыя прамяжуткі эпохі, у якую ім пашчасьціла жыць. Але капіталісьцічэскі кінематограф подла пранік у іх спальны раён і паламаў судзьбы дзьвум неакрэпшым ворагам родзіны.

Карочэ, наглядзеўшыся блокбасьцераў, рашылі хлопцы зьнімаць свой фільм. Відэакамеру меў баця Валеры, вядомы ў горадзе свадзебны аператар з невысокімі расцэнкамі. Бабла, канешне, на кінапрацэс не было. Затое ў вачах у пацаноў пылаў вечны агонь. А ў акцёры рэшэно было забясплатна набраць суседзяў з роднага пад'езду.

Пасля доўгіх творчэскіх дзіспутаў у кафэ "Нялёгкая жызьнь" вазнік сцэнарый пра церарыстаў пад такой жа назвай. На глаўную ролю назначылі дзядзьку Ахрэма з 14 кварціры, якога ўсе называлі Рэмба за тое, што на зоне накачаў мошчныя біцэпсы. Па сюжэце, ён сабраў банду з патлатага пацыфіста Гены, студзента Русліка і маладой прадаўшчыцы з кніжнага магазіна Зінаіды, неабхадзімай для сэксуальна-любоўнай лініі. Бо без такой лініі кіно становіцца інцелектуальным, а значыць – тупым.

Падчас сцэны па захваце хімічэскай лабараторыі банда заўладзевае нужнымі рэакцівамі. Тут жа ўсё гэта высылаецца агенту ІГІЛ, якога іграе павёрнуты на праваслаўі дзед Міхеіч. На электрычцы ён прывозіць у каробцы з-пад сандаляў бомбу – будзільнік "Мір" з прыкленнымі па баках пласьцілінавымі каўбаскамі.

Пакуль тое-сёе, пра здымкі праведаў увесь раён. Нават прыяжжалі на тралейбусе пазырыць з іншага канца гораду. Тады Валера з Ігарком набралі масоўку і забацалі эфектную сцэну захвата воінскай часьці. Для гэтага нават узарвалі ў полі дзеравянны сарцір, пабудаваны са спіжжаных у ЖЭСе дошак і які ў кіне фігурыраваў як сакрэтны ваенны склад з баяпрыпасамі. Захватчыкі былі ў чорных спарціўных касьцюмах і масках, зьдзеланых з шапак-підарак. А дзьвух вартавых салдатаў сыгралі браты Бодзя і Родзя – мясцовыя булдосы і віртуозы па стральбе сігарэт.

Далей маладыя кінагеніі накруцілі кадры стварэньня церарысціческіх ячэек у абласьцях, сцэны з рабаваннем залатавалютнага запасу ў Нацбанку і штурмам цэнтральнай тэлестудыі. Фільм быў амаль гатовы. Але калясо гісторыі пакруцілася ў хуёвы бок, калі пачалі здымаць эпізод сьвяткаваньня перамогі ў казіно са шлюхамі. Усё адбывалася ў кафэтэрыі "Дэбютная сотачка". Там блэкджэку не было, таму прышлося замяніць яго ў кіне на ігру ў шчэлбаны. Прасьцітутак гралі старшакурсьніца філфаку Ілона і астролаг Віялета Паліфемаўна. У выніку ўсе напіліся і нейкі алень уначы вываліў рабочыя матэр'ялы ў юцюб. А нараніцу з-за гэтага блокбасьцера пачалася паніка ў краіне. Што очэнь странна. Бо ў юцюбе, як пісаў класік, паказваюць нават, як хуй вузлом завязваюць. А ў кіне Валеры з Ігарком былі толькі голыя цыцкі і плечыкі. Хаця… Калісьці ж сцыкануў амерыканскі народ ад радзівап'есы пра атаку гуманоідаў.

Сітуацыя развівалася стрэміцельней, чым палёт жураўля над Палесьсем. Прэзідзенту ў туалет далажылі пра трэвожную абстаноўку, прасунуўшы ў дзьвярную шчэль лісьцік з распячатаным юцюб-адрэсам. Ад прагляду кадраў на планшэце завода "Гарызонт" прэзідзенту так паплахела, што ён дажэ схваціўся за крышку ўнітаза і сэрца.

Валеру з Ігарком тут жа вычыслілі і направілі спецгрупу ў іхнюю кварціру. Вось толькі пацаноў там не было. Прачнуўшыся, яны з бадуна паехалі ў Асіповічы да знаёмага кінамеханіка па мянушцы Шындлер рабіць мантаж.

Тым часам у сталіцы міліцэйскія штурмавікі задзяржалі банду саобшчнікаў – Гену, Русліка, Зінаіду, Міхеіча, Рэмба і нават Ілону з Віялетай. У Гены дома знайшлі пацыфісцкую сімволіку з фашысцкім падцекстам. У Зінаіды – місьцічэскія кнігі па выкліканьню духа нянавісьці і міжнацыянальнай ўражды.  У Русліка, студзента матэматычнага факульцета, чарцяжы па выгатаўленьню ядзерных камбайнаў. Міхеіча з Рэмба ўзялі за фундаменталізм і абразу пачуцьцяў атэістаў, а Ілону з Віялетай – проста за красівыя вочы. Вось дзібілы! Іх жа калі і браць, то за чоткія цыцкі або, на худы канец, ногі. Але што гэта я? Даўно вядома: уласьць і красата – піражкі з розных карзінак. Адно з гаўном, другое – з павідлам.

Пакуль пацаны ў Асіповічах сядзелі з Шындлерам і прэўрашчалі сыры матэр'ял у кінашэдэўр, пізьдзец, як кажуць сіноптыкі, згушчаўся. Уласьці рылі носам зямлю і ўжо выйшлі на сьлед кінамеханіка. Але Віталю пазваніў адзін з акцёраў масоўкі і расказаў што да чаго. У Шындлера быў джып, на якім яны тут жа рванулі ў бок Палесься.  На адным з хутароў кінамеханік меў хату ад дзеда. Там пацаны і ляглі на дно. Два месяцы правялі без электрычэства і вашпчэ чэлавечэскай цывілізацыі. Елі брусніцы з грыбамі, смажылі баброў. На лясных палянках акумуліравалі на тулавішчах загар. Вялі высокамастацкія дзёньнікі для будушчых пакаленьняў…

Але, як гаварыцца, у кожнай ідзіліі ёсьць свой будзільнік. Тоісьць канец. Валеру заламалі, калі ён у гумовых чобатах выйшаў на ганак пасцаць пад малінавы куст. Ігарка і Шындлера ўзялі ішчо спяшчымі. Работнікі ўласьці адразу ж высыпалі сярод хаты прывезеныя з сабой наборы шпрыцоў, пласмасавых аўтаматаў і гранат. Былі яшчэ штук дзесяць дзіцячых кубікаў, якія, відзіма, павінныя былі абазначаць нейкія апасныя баяпрыпасы, але насамрэч сімвалізавалі тупасьць тых, хто гэта ўсё прыдумаў сюды прывезьці. Канешне ж, быў і аператар з цілібачання, які ўсё фіксіраваў для вячэрняга выпуску навін.

У канцы канцоў, хлапцоў загрузілі ў бобік і павезлі ў сталічную цюрму. З-за рэшоткі пацаны бачылі, як над Палесьсем ляцеў красівы журавель. Ён нешта там клёкаў, нібы кажучы ім: ня сцыце, рана ці позна, крывая сцежка прывядзе ўсіх гэтых мянтоўскіх сук у прыветлівы карцэр. І яны яму верылі. Бо ў нашы ўрэмена пціца ў небе лепш ведае, хто сьмяецца апошні і хто чыё горла, з перспектывы вечнасьці, трымае ў руках.

Спадабаўся матэрыял? Прапануем пачытаць:

Перахапілі Барыса недзе ў Цэнтральнай Еўропе. Пачаўся міжнародны скандал, бо самалёт быў ваенны. Але скандалы нас не цікавяць. Запомніце, нас павінен цікавіць Чалавек.

Аднойчы мы моцна паспрачаліся пра тое, у каго даўжэйшы пісюн — у Караткевіча ці ў Быкава. Я набраў Уладзя: той назваў нейкую астранамічную лічбу і адразу ж, зразумеўшы, што мы хораша сядзім, сказаў: «Хлопцы, не разбягайцеся, бяру пляшку і лячу да вас».

Карочэ, вы зразумелі, што ў вёсцы гэтай усё было хуёвым. Але людзі былі расчудзесныя. Бо гэта ж Ірландзія – краіна простых людзей са складанай бажэсьцьвенай місіяй.

А насупраць ад Брылёва, праз іншы праліў, метраў пяцьсот шырынёй, пачыналася Талачынская выспа. Так у Добрым Месцы назвалі кавалак сушы, які застаўся ў межах былых ды існых мястэчак: Круглае, Друцк, Шчэцінка, Талачын, Усвіж-Бук, Абальцы, Латыголь, Юрцава. Вось гэты брылёўска-талачынскі праліў быў адзіным уваходам у акваторыю Новай Зямлі.