Марыя Мартысевіч

Паэтка, перакладчыца, публіцыстка. Нарадзілася ў Менску (1982). У 2004 г. скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 2005-м – аддзяленьне філязофіі/літаратуры Беларускага калегіюму. Як журналістка супрацоўнічае з газэтаю “Новы час”. Перакладае паэзію і прозу з ангельскай, польскай, рускай, украінскай, чэскай моваў. У Беларусі публікавалася ў часопісах “ARCHE”, “Дзеяслоў”, “pARTyzan”, “ПрайдзіСвет”, “ЛітРАЖ 1.0.”. Аўтарка кніг “Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе” (2008) і "Амбасада: вершы свае і чужыя" (2011). Стыпэндыятка “Homines Urbani” таварыства “Villa Decius” (Кракаў, Польшча, 2007) і “International Writing Program” (Аява-Сіці, ЗША, 2010). Жыве ў Менску.

Спатольніца Смуткаў засяроджана разглядае
белую пялюшку з казённай пячаткай:
ведае, што плашчаніца
будзе з той самай тканіны