Вітальд Гамбровіч

Witold Gombrowicz (1904 – 1969), “анфан тэрыбль” польскай літаратуры ХХ ст.

Пераклад:

Першым выў разбойнік – сурова, дзіка, без аніякага трымцення і паўстрымання; за ім вылі сабакі на прывязі – і ўжо потым, з хат, пазамыканых на ўсе засаўкі, праз форткі нясмела і трывожна завылі людзі.

Пераклад:

...мы павінны цалкам парваць з тою занадта простаю думкай, што "мастацтва нас захапляе" і што "мы насалоджваемся мастацтвам". Не, мастацтва захапляе толькі да пэўнай ступені, а асалода, якую яно дае, сумніўная…