Шэсьць на шэсьць

31 жніўня быў абвешчаны “кароткі сьпіс” кніг-кандыдатаў на сёлетнюю прэмію Гедройца. У яго трапілі “Таўсьціла і лешч” А. Адамовіча, “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне” В. Акудовіча, “Белая муха, забойца мужчын” А. Бахарэвіча, “Рух” А. Пашкевіча, “Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі” Т. Скарынкінай і “Завяршыць гештальт” М. Шчура.

http://gedroyc.by

Шасьцёра чальцоў журы будуць цяпер выбіраць пераможцаў з шасьці кніг, сярод якіх – дзьве эсэістычныя, прыпавесьць, аповесьць, раман і “травэлёг”.

Каго з аўтараў журы Гедройца канчаткова парадуе, а каго зажурыць, мы павінны даведацца яшчэ ў верасьні.

Чатыры з шасьці намінаваных кніг ужо цяпер можна набыць на сайце http://kniharnia.by/