У Ірляндыі выйшлі «Алесіны прыгоды ў Цудазем'і»

крытыка, беларуская мова

Выдавецтва Майкла Эвэрсана «Evertype», што спэцыялізуецца на выданьні іншамоўных перакладаў Льюіса Кэрала і «кэраліяны», надрукавала па-беларуску клясычную казку «Alice's Adventures in Wonderland» у перакладзе Макса Шчура. Гэта першае кніжнае выданьне Кэрала па-беларуску.

http://www.evertype.com/books/alice-be.html

Тэкст зыходзіць з ужо вядомай публікацыі 2002-га году ў часопісе «Архэ» (рэдактар Юрась Пацюпа), дапоўненай і выпраўленай для гэтага выданьня перакладчыкам у супрацы зь сьветлай памяці Юрасём Бушляковым.

Кнігу можна замовіць ужо цяпер праз сайт Amazon.com

На наступны год выдавецтва анансавала выданьне другой часткі кнігі.

 

Добрыя навіны: перакладчык «Алесі» Макс Шчур атрымаў з выдавецтва колькі аўтарскіх асобнікаў кнігі. Тым часам кніжку пасьпелі анансаваць і на Белсаце. Перамовы пра распаўсюд кніжкі ў Беларусі ўжо вядуцца.

Спадабаўся матэрыял? Прапануем пачытаць:

Паважаныя чытачы! Радыя паведаміць вам, што віртуальны часопіс «Літраж» аднаўляе сваё існаваньне пасьля кароткага перакуру ў некалькі гадоў, што прайшлі ў сумневах, дыскусіях, тэхнічных праблемах, безграшоўі, гультайстве, п'янстве і проста валакіце. Кола аўтараў засталося тое ж, мэты і задачы часопіса па-ранейшаму ніякія, як і мы з вамі.

Памятаем: усе праблемы, комплексы, псiхозы, сэксуальныя ўпадабаннi i поспех — вынiк таго, што вы атрымалi цi не атрымалi ў дзяцiнстве, у прыватнасцi ад бацькоў. Тым больш асаблiва напружвацца не давядзецца: аўтар гэтых амаль мемуараў ужо ўсё патлумачыў i расклаў-пераклаў па палiчках. Сам сабе псiхолаг, ага. Цiкавая i сумная гiсторыя перакладчыка фiльмаў i ўласнага жыцця, дзе больш за ўсё мне шкада чамусьцi Камiлу.

«Тут час не проста спыніўся, ён згусцеў, стварожыўся», — кажа галоўная гераіня, чым нечакана нагадвае Кніжніка з «Ночы» Віктара Марціновіча (гл. развагі пра «вечнае каля-нуля» і пад.). Калі з замежнымі класікамі рэч можа тлумачыцца (не)свядомым перайманнем, то сінхранізацыя з земляком-пісьменнікам-сучаснікам выглядае амаль цудам (калі вы разумееце, пра што я).

Калі параўноўваць «Лотас» зь першай Плоткавай кнігай «Байсан», то росту чыста паэтычнага мы на першы погляд амаль не заўважым. Толькі калі возьмем добрую лупу і будзем загадзя ведаць, дзе гэты рост шукаць.