Кацярына Барысенка

Нарадзiлася ў 1977 годзе, мiнчанка. Скончыла беларуска-рускае аддзяленне фiлалагiчнага факультэта БДУ. Працавала настаўнiцай беларускай мовы i лiтаратуры ў школе, настаўнiцай рускай мовы i лiтаратуры ў гiмназii. Потым стамiлася правяраць кожны тыдзень па 150 вучнёўскiх сшыткаў пасля працы i змянiла дзейнасць з адукацыйнай на выдавецкую i СМI. Зараз выключна ў працоўны час як стылiстычны рэдактар правярае i выпраўляе сачыненнi дарослых: чыноўнiкаў, юрыстаў, эканамiстаў. У 2017 годзе знайшла сабе забаўку – у вольны ад працы i ўсiх вiдаў жыцця час шукае сярод сучасных беларускiх кнiжак тыя, што насамрэч можна назваць мастацкай лiтаратурай.

Ці варта весціся на вялікую колькасць геалакацыяў? Чым адрозніваецца сэкс у Берліне ад сэксу ў Мінску? Колерам фіранак ды мовай партнёра? А гвалт у пячоры ад гвалту ў кватэры? Тэмпературай паветра і колькасцю мэблі? Але, калі не змяніць дэкарацыю, глядач (чытач) засумуе.

Згадаўшы Бiблiю ў пункце пра iмёны, грэх не вылучыць яе ў асобны блок тэм для рэцаў. Гэта адна з улюбёных нашымi аўтарамi кнiг, вобразы з яе ў сучбеллiце ўжо заюзаныя i зацертыя, як тая фрэска ў раскошным барочным храме з рамана спадара Вiктара.

Атрымалася страшна і весела. Хаця, магчыма, я памыляюся, і Малевіч ні пры чым, а ўсіх персанажаў Ілля Сін проста час ад часу выганяе на вуліцы «Імперыі святла» (L’Empire des lumieres) таго ж Магрыта, колеры якіх вельмі нагадваюць суворую, з дзясяткамі адценняў шэрага беларускую літаратурную рэчаіснасць.

Вобраз жанчыны і маці ў беларускай літаратуры, які ўжо, шчыра кажучы, нагнаў аскому, у гэтай кнізе Алены Брава зайграе для ўсіх новымі адценнямі з дапамогай чарады выпісаных аўтаркай персанажаў, ад абсалютна рэальных да абсурдных, але ад гэтага не менш жывых.

Памятаем: усе праблемы, комплексы, псiхозы, сэксуальныя ўпадабаннi i поспех — вынiк таго, што вы атрымалi цi не атрымалi ў дзяцiнстве, у прыватнасцi ад бацькоў. Тым больш асаблiва напружвацца не давядзецца: аўтар гэтых амаль мемуараў ужо ўсё патлумачыў i расклаў-пераклаў па палiчках. Сам сабе псiхолаг, ага. Цiкавая i сумная гiсторыя перакладчыка фiльмаў i ўласнага жыцця, дзе больш за ўсё мне шкада чамусьцi Камiлу.

Ці спадзяваўся Міхаіл Афанасьевіч, што гадоў праз восемдзесят яго раман стане той самай крыніцай, якой для яго быў у свой час «Фаўст» Гётэ? Ці думаў, што да «Майстра і Маргарыты» пойдзе чарада беларускіх літаратараў, якія будуць цягнуць з яго ўласнае натхненне і вобразы, хто кубачкамі, а хто і вядзерцамі?

І вось той самы Васіль Хаміцкі — паэт, былы журналіст, літаральна праз старонку «...хацеў адпусціць пеўня — ну не секчы ж яго на вачах гэтай Каністры, ці як яе там...» Так перакруціць імя чалавека, які падабаецца? Не веру!

Асабіста мяне Кнігар уразіў яшчэ надзвычай добрым зрокам і рознабаковымі ведамі. Пагадзіцеся, пры дрэнным асвятленні пазнаць у разарванай ушчэнт птушцы галку і разгледзець у вуху візаві дыямент у паўтара караты здолее не кожны. («Паўтара караты? Як у яго мочка не адарвецца?» — гэта ж іронія? Праўда, аўтар? Паўтара караты — гэта 0,3 грама, мы ж памятаем... Ці не?)

Прыемная вокладка, акуратная вёрстка і iдэальны тэкст, створаны майстрам, — нiчога не хочацца дадаваць, нiчога лiшняга. Такі iдэальны, што я забыла пра яго, як толькi перагарнула апошнюю старонку.

Для чаго ў рэпартажы трэба журналіст, я ведаю. Навошта ён у аповесці, калі ёсць апавядальнік, — не разумею. Але каго толькі ў той аповесці няма!